
Сезоны прыходзяць i сыходзяць, а прываблiваць публiку чымсьцi трэба. Вось таму сталiчныя клубы i асвойваюць новы фармат вечарынак ? модныя. I называюць iх як трэба, па-моднаму: Fashion Party, i дызайнера? запрашаюць модных ? сваiх, беларускiх. Ну i што, што ? нас няма Юдашкiна цi Дольчэ i Габана ? затое ? нас ёсць самы модны дызайнер апошняй пяцiгодкi Iван Айплата?. Менавiта яго i зрабi? "цвiком" паказу калекцый вясна?лета-2006 клуб "BRONX". На папярэдняй прэс-канферэнцыi беларуская Fashion Party (трэцяя па лiку) пара?но?валася з Тыднямi моды ? Маскве i Парыжы, паказамi ? Мiлане i Берлiнскiм "Вялiкiм подыумам". Зрэшты, трэба ж з чагосьцi пачынаць, каб павярнуць беларускiх моднiка? i беларускую моду тварамi адзiн да аднаго, а не на Захад?
ШТО МЕРКАВАЛАСЯ?
"На ранейшых падобных вечарынках мы старалiся прывучыць людзей да думкi, што ? Беларусi ёсць вядомыя дызайнеры i ёсць фэшн-iндустрыя. Зараз наша задача ? паказаць эпатажныя, стыльныя, модныя i нязмушаныя калекцыi, кожную рэч з якiх можна будзе апрануць на сябе", ? тлумачы? крэаты?ны дырэктар клуба Кiрыл Чэрцiн. А вось вядомы брэнд-кансультант Алена Папова з задачай блiцкрыгу "?сё i адразу" не пагадзiлася. "Пакуль што гаварыць пра беларускую фэшн-iндустрыю не прадста?ляецца магчымым. Ёсць дызайнеры, цiкавыя з пункту гледжання манеры выканання, свежасцi iдэй i гэтак далей; аднак iндустрыя ? гэта прамысловасць, гэта вялiкая машына для заробку грошай. I да гэтага нам трэба яшчэ прыйсцi. А пакуль што я бязмежна рада, што ? нас ёсць монстр моды i творчы генiй Ваня Айплата?, ёсць маладыя i цiкавыя Людмiла Лабкова, Вольга Самошчанка, сёстры Парфяновiч?", ? падзялiлася прафесiйнымi назiраннямi Алена Папова. Сам "монстр моды" паблажлiва за?важы?, што, па шчырасцi, для дызайнера ?дзел у калекты?ных клубных паказах ? гэта дыскрэдытацыя маркi, але ? клубе "BRONX" ёсць добры подыум i iншыя ?мовы, таму з iмi супрацо?нiчаць цiкава. Малады дызайнер Людмiла Лабкова, якая прадста?ляла сваю першую сур?ёзную працу ? калекцыю "прэт-а-партэ" з фестывалю "Млын моды", ? была самай сцiплай з мяркуемых удзельнiка?.

ШТО АТРЫМАЛАСЯ?
Да таго, што нiводнае з начных мерапрыемства? у Мiнску не пачынаецца ? запланаваны час, усе ? прынцыпе прызвычаiлiся. А вось да iмёна? беларускiх дызайнера?, мяркуючы па ?сiм, прыслухалiся яшчэ мала ? таму кожны ?далы выхад мадэля? наведвальнiкi горача вiталi i абмярко?валi. Пра?да, паказ до?жы?ся ажно тры гадзiны, i да канца вытрывалi не ?се?
Затое тыя, хто заста?ся, убачылi не толькi адзенне з багемных калекцый сусветных брэнда? Жана-Поля Гацье, Антонiо Мараса, Гаэтана Навара i iншых, але таксама вячэрнi шык жаночай калекцыi Людмiлы Лабковай ? ад футра да карунка?, i заба?ны "мiкс" калекцый 2004?2006 гадо? ад Iвана Айплатава: "Марскiя ва?кi i авечкi", "Deribas de luxe" i скандальнай "Das ist fantastisch!". Айплата?, дарэчы, зрабi? сюрпрыз i выставi? яшчэ некалькi рэча? са сваёй новай "прыкалiсцкай" калекцыi, зробленай па заказу тэлеклуба гумарыста? "Comedy Club" (фота 1).
Самыя цярплiвыя моднiкi дачакалiся а?кцыёну рэча? з калекцый Айплатава. I вось ён здзiвi?. Ну, добра, на хвалi "Е?рабачання" больш як за 200 долара? усё ж бы? набыты дзявочы камплекцiк маечка-шорты ? копiя таго, у якiм Палiна Смолава здымалася ? клiпе "Mum". Удалося прадаць яшчэ пару маечак. Але каб "джынсавы кароль" Айплата? не прада? па смешнай цане пару фiрменных штано?? Загадка, не iначай. Дызайнер, мiж iншым, нам па сакрэту каза?, што гатовы i з сябе майку зняць для а?кцыёну ? але гэтага не спатрэбiлася.

?I ШТО ДАЛЕЙ?
Прыгадваю дыялог двух персанажа? з вядомай барда?скай песнi: "Як вы мяркуеце, гэта ?сё будзе насiцца? ? Я так мяркую, што ?сё гэта варта пашыць?". Такое ?ражанне, што беларускiя дызайнеры таксама робяць свае калекцыi толькi для таго, каб сябе ярка i за?важна паказаць. I зусiм не для таго, каб гэта нехта насi?.
Скажам, дзя?чатам апранац-ца "пад Айплатава" апошнiм часам рызыко?на: Я?генiю Па?лiну блыталi з Палiнай Смолавай, калi першая знялася ? дакладна такой жа сукенцы, якую вельмi любiць другая? А Аляксея Хлястова i самога Iвана Айплатава ? аднолькавых маечках "акула шоу-бiзнэсу" пераблытаць не дазваляе толькi камплекцыя. Увогуле, маё глыбокае перакананне, што Iван Айплата? шые свае дзявочыя мадэлi для субтыльных кiтаянак (усе рэчы выглядаюць максiмум на 42-i памер, а сукенкi канчаюцца там, дзе ? звычайных людзей ногi губляюць сваё гордае iмя), а мужчынскiя перароблiвае са старых запаса? нераспрададзеных савецкiх фуфаек. Але гэта ?жо чыстай вады суб?екты?.
Сумны аб?екты? у тым, што модныя вечарынкi праходзяць, адзiнкавыя рэчы прадаюцца, але не носяць беларусы масава вопратку ад беларускiх жа дызайнера?! Палiна Смолава i iншыя персанажы шоу-бiзнэсу ? разлiк не iдуць: за тое, што яны апранаюць для выхаду на сцэну, дырэктар школы вучня з занятка? выдалiць. Атрымлiваецца, дызайнеры чакаюць, калi iх калекцыi будуць распрадавацца на радзiме, а суайчыннiкi чакаюць, калi ж нам прапануюць штосьцi даступнае па цане (не можа Гальяна i Айплата? каштаваць аднолькава!) i такое, што сапра?ды зможа насiць не толькi манекен у вiтрыне. Замкнёнае кола? Колы, дарэчы, зараз у модзе ? у выглядзе буйнога гароху.
Лiна МАЛIНIНА